Время работы:
с 7:30 до 18:00
Телефон:
35-93-41
Адрес:
246028
г.Гомель ул. Телегина
д. 13
e-mail: detsad4@jdroo.by

 

 

 

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту

«Дзяцінства  –  гэта кожнадзеннае адкрыцце свету,і
таму трэба зрабіць так, каб яно стала,
ў першую чаргу, пазнаннем чалавека і
Айчыны, іх прыгажосці і велічы»
В.А. Сухамлінскі

Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі  важнай ступенню ў   выхаванні нацыянальнай самасвядомасці  дзіцяці. Менавіта дашкольны ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца  перадумовы якасцей чалавека - грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры...

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці  падрастаючага пакалення – адна з самых актуальных задач нашага часу. За мінулыя гады адбываліся вялікія змены ў адносінах людзей да нашай гісторыі, пераацэнка маральных каштоўнасцей. На жаль, у наш час матэрыяльныя каштоўнасці дамініруюць над духоўнымі, а ўяўленні аб  дабрыні, вялікадушшы ў дзяцей часта бываюць скажонымі.

Маральна - патрыятычнае выхаванне з'яўляецца адным з важнейшых элементаў грамадскай свядомасці, менавіта ў гэтым аснова жыццядзейнасці любога грамадства і дзяржавы, пераемнасці пакаленняў.   Разумеючы актуальнасць гэтай праблемы на сучасным этапе,  педагогі нашай дашкольнай установы лічаць, што фарміраванне асобы дзіцяці не магчыма без фарміравання ўсведамлення сваей этнічнай прыналежнасці  да культуры народа.

Педагогі нашай дашкольнай установы надаюць вялікае значэнне выхаванню сямейных каштоўнасцей, жаданню разумець і размаўляць на роднай мове, азнаямленню дашкольнікаў з гістарычнымі, культурнымі, нацыянальнымі, геаграфічнымі, прыродна – экалагічнымі своеасаблівасцямі горада. Пры азнаямленні з родным горадам, яго адметнымі асаблівасцямі, яны вучаць дзяцей  ўсведамляць сябе жывучым у пэўным часавым перыядзе, у пэўных этнакультурных умовах і ў той жа час далучаюць іх да багацця нацыянальнай культуры.

Веданне і вывучэнне педагогамі  нашай дашкольнай установы асаблівасцей дашкольнага ўзросту з'яўляецца асновай у рабоце па фарміраванню нацыянальных патрыятычных каштоўнасцей...

Работу па выхаванню нацыянальнай самасвядомасці  мы пачыналі з  вывучэння нарматыўнйа  прававой базы і метадычнай літаратуры, якая сёння дазваляе падыйсці з розных бакоў да пытанняў патрыятычнага выхавання, падабраць формы і метады работы, найбольш адпаведныя канкрэтным умовам работы ў нашым дашкольным цэнтры, апіраючыся на асноўныя раздзелы і задачы вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і іншыя   матэрыялы метадычнай літаратуры.

Акрамя ведаў дзяцей, педагогі выяўлялі як сфарміравана цікавасць дашкольнікаў да этнакультуры ў розных відах дзейнасці дзяцей.

Прааналізаваўшы вынікі назіранняў былі сфармуліраваны мэта і накірункі работы (тэмы, якія больш цікавыя  для дзяцей старэйшага ўзросту, якія можна разглядаць паглыблена  і  над якімі трэба працягваць работу далей).

Для гэтага педагогамі прадумвалася  і планавалася індывідуальная работа з дзецьмі, вызначаліся метады, прыёмы дасягнення пастаўленай мэты.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей – адказная і складаная задача, вырашэння якой у дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца. Планамерная сістэматычная работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў выхавання, агульныя намаганні дзіцячага саду і сям’і, адказнасць дарослых за свае словы і ўчынкі даюць станоўчыя вынікі і становяцца грунтоўным падмуркам для далейшай работы па выхаванню нацыянальнай самасвядомасці асобы дзіцяці.

Прыйдзе час, і сённяшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення нацыянальнай самасвядомасці,  выхаванне асобы з актыўнай жыццевай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе усведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы.

Мы не чакаем ад нашых выхаванцаў  праяўлення дарослых форм  нацыянальнай самасвядомасці. Але калі ў выніку педагагічнай працы бачым,  што дзеці ведаюць імены тых,  хто заснаваў і праславіў наш  родны горад, краіну, пачалі праяўляць інтарэс да значымых для горада, краіны  падзей, эмацыянальна рэагіраваць на творы мастацтва і адлюстроўваць свае ўражанні ў прадуктыўнай дзейнасці, лічым, што задача -  выканана.

 

 

footer