Время работы:
с 7:30 до 18:00
Телефон:
35-93-41
Адрес:
246028
г.Гомель ул. Телегина
д. 13
e-mail: detsad4@jdroo.by

ЯК ПАЧАЦЬ РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ?

 

Мова — гэта вялікі народны скарб.

Яе нельга не паважаць,

як нельга не паважаць родны народ. (І.Мележ)

Хто не шануе родную мову,

той не шануе сябе самога, ні свой род,

ні сваіх дзядоў-бацькоў,

якія той жа мовай гаварылі. (В.Ластоўскі)

 

Хто саромеецца роднай мовы, варты таго,

каб і яго добрыя людзі саромеліся. (В.Ластоўскі)

Роднае слова — гэта першая крыніца,

праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я.Колас)

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова,

з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф.Скарына)

Хто адрокся мовы бацькоў сваіх,

хто ўдзеў чужую апратку — той адышоў ад народу далёка-далёка.

Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і.

І на яго браты глядзяць як на чужынца. (Цётка)

Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор,

і гэты твор – мова. (А.Разанаў)

Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе,

хто забыў сваю мову — усё згубіў. (У.Караткевіч)

Што ў цябе ёсць, акрамя мовы,

з якой складаюцца твае думкі і словы? (В.Марціновіч)

 

ЯК ПАЧАЦЬ РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ?

Простыя парады:

1. Пазбаўцеся страхаў

Беларусы, якія не наважваюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:

А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае "свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.

Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?..

В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – То маеце шанец стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.

Д. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас

Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.

3. Пішыце па-беларуску

Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас-беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.

4. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў

Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.

5. Наведвайце беларускія імпрэзы

Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак. Яшчэ адзін спосаб – вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.

6. Пачніце ўжываць мову ў побыце

Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

7. Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы

Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні і лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.

8. Набярыцеся цярпення

Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!

 

О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым

Гэтых светлых берагоў,

Дае бруяцца срэбрам рэчкі,

Дзе бары-лясы гудуць,

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Нівы гутаркі вядуць;

Гэтых гмахаў безгранічных

Балатоў тваіх, азёр,

Дзе пад гоман хваль крынічных

Думкі думае прастор;

Дзе увосень плачуць лозы,

Дзе вясной лугі цвітуць,

Дзе шляхом старым бярозы

Адзначаюць гожа пуць?

урывак з паэмы "Сымон-музыка"

 

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Не раз, утомлены дарогай,

Жыццём вясны мае убогай,

К табе я ў думках залятаю

І там душою спачываю.

О, як бы я хацеў спачатку

Дарогу жыцця па парадку

Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,

Сабраць з дарог каменні тыя,

Што губяць сілы маладыя, –

К вясне б маёй хацеў вярнуцца.

Вясна, вясна! Не для мяне ты!

Не я, табою абагрэты,

Прыход твой радасны спаткаю, –

Цябе навек, вясна, хаваю.

Назад не прыйдзе хваля тая,


Што з быстрай рэчкай уплывае.

Не раз яна, зрабіўшысь парам,

На крыллях сонца дойдзе к хмарам

Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе –

Ніхто з граніц сваіх не выйдзе,

З законаў, жыццем напісаных,

Або на дол спадзе ў туманах.

Але хто нам яе пакажа?

На дол вадой ці снегам ляжа?

Не вернешся, як хваля тая,

Ка мне, вясна ты маладая!..

Вось як цяпер, перада мною

Ўстае куточак той прыгожа,

Крынічкі вузенькая ложа

І елка ў пары з хваіною,


Абняўшысь цесна над вадою,

Як маладыя ў час кахання,

Ў апошні вечар расставання.

І бачу лес я каля хаты,

Дзе колісь весела дзяўчаты

Спявалі песні дружным хорам,

З работ ідучы позна борам.

Нясліся зыкі песень здольных,

Ў лясах раз-пораз адбівалісь,

І ім узгоркі адклікалісь,

І радасць біла ў песнях вольных.

А хвоі, елкі векавыя

Пад зыкі песень маладыя

Маўчком стаялі ў нейкай думе,

І ў іх ціхусенечкім шуме

Няслось вячэрняе маленне

Ўгару, святое аддаленне.

урывак з паэмы "Новая зямля"

Далёка ты, мая зямля-матуля.

I цяжка жыць, не бачачы цябе,

Не знаючы, што дзень наступны суліць,

Што ноч нясе, стаіўшыся ў журбе.

I колькі раз у змушанай разлуцы

Я мыслямі, душою к табе плыў!

Як сірата, я прагнуў прыгарнуцца

Да ўлоння лук, да шуму тваіх ніў.

Ідзе мой шлях — то звілісты, то роўны —

К апошняму прытулку на зямлі,

I многа з'яў, падзей, як сон, чароўных

У прошлае навекі адплылі.

Гляджу на іх, на раніцы і весны,

На хоры мар, юнацтва майго сны.

Мне свет тады здаваўся вузкім, цесным,

I новае шукаў я стараны.

I шкода іх, дзянніц, палаўшых жарам,

I касавіц, і пройдзеных дарог,

I тых вятроў, што рваліся з-пад хмары

I сеялі брыльянты на мурог.

Звіняць, пяюць, як струны арфы гожай,

Вільготны луг, прасторы над зямлёй,

А ты плывеш, бы хваля ў падарожжы,

Агорнуты спакоем, цеплынёй.

Ідзеш, глядзіш — і што ты ў гмаху-свеце!

Былінка кволая, малеча, пыл,

Павейвае густы лагодны воцер,

Ты чуеш пах зямляных яго крыл.

Стаяць бары. Дубы, нібы магнаты,

Над рэкамі разгортваюць шатры,

А лазнякі спраўляюць сваё свята,

I штосьці сніць іх лісце ў гушчары.

А даль зямлі празрыстаю сінечай

Атульвае лясы, гаі, луку,

I, смужны плашч накінуўшы на плечы,

Ляжаць шляхі ў бярозавым вянку.

Такая ты, зямля, мая матуля,

I вы, малюнкі роднае зямлі!

Эх, шмат чаго вы бачылі і чулі,

Спрадвечныя дарогі і палі!

Такіх жа бед, што сёння налучылі

Цябе, мой край, не ведаў ты вавек:

Пякельных мук твае страшнейшы былі —

Фашысцкі звер пагрыз цябе, пасек.

Ты зранена, зямля, мая матуля,

I кроўю ўся ты шчодра паліта,

Але твой стан чужынцы не сагнулі,

Не ўстрашыла фашысцкая пята.

Зямля мая! Разлучаны з табою,

Табой дышу, табою я жыву.

Прад вамі ж, воіны, байцы-героі,

Я ў радасці схіляю галаву.

Зямля мая, краіна непакоры!

Ты голас мой пачуў у шуме гроз:

З табою я дзялю пакуты, гора,—

З дзяцінства я з тваім злучыў свой лёс.

Дык вер жа, вер, зямля, мая матуля:

Наш ясны дзень не змеркнуў, не пагас,

I далі сінь зноў ласкай нас атуліць,

I прыйдзе нам збавення светлы час.

Зямля мая! Прызнаюся я шчыра:

Малю свой лёс я толькі аб адным —

Сабрацца зноў у радасны свой вырай,

Каб слодыч мар адчуць нутром зямным;

Злучыцца зноў з табой, мая матуля,

Абняць цябе, шчакой прыльнуць да ран,

Да свежых ран, што свет ускалыхнулі,

I сведкай стаць, як прошласці курган.

 

 

Літаратурныя сайты: асобы пісьменнікаў, паэтычныя зборнікі

Архівы Беларусі. Архіўныя дакументы пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янку Купалу, Якуба Коласа і інш. – http://www.arhives.gov.by/

Вэб-праект, прысвечаны Максіму Багдановічу – http://bogdanovich149.narod.ru/

Вэб-праект, прысвечаны Змітраку Бядулю – http://biadulia.ru/

Вэб-праект, прысвечаны Цішку Гартнаму – http://tiskagartni.ru/

Электронная версія музея Івана Шамякіна пад назвай «Майстра» – http://www.shamyakin-goup.iapt.by/

Віртуальны музей Івана Мележа: старонкі жыцця – http://www.ivan-melez.iapt.by/

Сайт аб жыцці і творчасці Уладзіміра Караткевіча– http://uladzimir-karatkevich.iapt.by/

 

Віртуальны музей Андрэя Макаёнка – http://www.makaenak-goup.iapt.by/

 
footer